олдмаг (oldmah) wrote,
олдмаг
oldmah

Рыцарскі фэст 2011 у Мсьціславе



Тры гады пасьля і я зноў трапіў на Рыцарскі фэст у Мсьціславе. Паездку не плянаваў - вялікім аматарам сярэднявечнай культуры назваць сябе не магу. Аднак ад магчымасьці кудысьці зьезьдзіць ніколі не адмаўляюся :)


Пачалося ўсё на Цэнтральнай плошчы "вітальнымі" прамовамі мясцовага чынавенства. У гэты час можна было азнаёміцца са сьцягамі гасьцей фэсту.


Аўтазак як абавязковы атрыбут любога больш-менш масавага мерапрыемства ў беларускіх гарадах.


На вуліцах усё расфарбавана ва ўсе колеры. Гэткая міні-Эўропа.


Грыбочкі, лебедзі, трубачкі :)


Рыцары пасяліліся на Замкавай гары.


Першыя баі. 


Бадай найбольш папулярным быў атракцыён - павесіцца дабравольна.


Калі не хапае ўражаньняў - заўсёды можна зьезьдзіць у Пустынскі манастыр, які ў дзесяці кілямэтраў ад гораду на мяжы з Расеяй. Адтуль, дарэчы, шматлікія турысты прыяжджаюць сюды аўтобусамі, каб наведаць мясцовую крыніцу.


На вечаровыя бугурты на Замкавую гару забраліся каля 3 тысяч чалавек. Каб людзі маглі нешта ўбачыць, арганізатары нават былі вымушаныя перанесьці баі за агароджу.


Відэа зь вечаровых бугуртаў. Захад супраць Усходу :)

Пачатак вечаровага канцэрту гурту "Стары Ольса".
 
Tags: mscislau, photo, trip
Subscribe

  • Гарачае лета

    Сёньня ў Магілёве былі бачныя першыя прыкметы Смогу. Паратунак - у фантанах!

  • Балтыка. Сілуэты

    У маладосьці Аксана з Лаўсану* (у цэнтры кампазыцыі) разам зь сяброўкамі жыла на беразе Балтыйскага мора ў курортным Швянтойі. 

  • То ня Марс

    Аўтаспын падкраўся незаўважна. Палова на адзінаццатую, разраджаны мабільны, траса Менск – Магілёў, недзе ля Чэрвеня. Спрабую застопіць рэдкія…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments