олдмаг (oldmah) wrote,
олдмаг
oldmah

Польшча хоча запусьціць спадарожнікавы тэлеканал для Беларусі

"Дзяржсакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі заявіў аб стварэнні незалежнай тэлевізіі для Беларусі. Спадарожнікавая трансляцыя можа распачацца ўжо ў 2007 годзе. "Сродкі на гэтае ёсць -- застаўся толькі шэраг тэхнічных пытанняў", -- паведаміў палітык Еўрапейскаму радыё для Беларусі пасля свайго выступлення ва Ўроцлаве ў межах фестываля “Цяпер Беларусь!”.

(Ліпіньскі:) “Я вельмі спадзяюся, што ўжо сёлета мы вырашым пытанні датычныя праекту тэлевяшчання і з пачатку наступнага году зможам яго распачаць. Засталіся яшчэ некаторыя тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні. Ва ўсіх іншых сэнсах мы ўжо прыгатаваныя – канцэптуальна, палітычна і фінансава”.

Паводле міністра, праект рыхтуецца ў згодзе з беларускімі адмыслоўцамі.

(Ліпіньскі:) "Калі праект пачнецца, то гэта будзе тэлевізія, якую будуць рабіць беларусы для беларусаў... Мы канешне ж робім гэта ў кантакце з беларускім бокам". " http://www.belradio.fm


Спадзяюся, што новы канал сапраўды пачне працаваць у 2007 годзе. Бо тв праект ад Эўразьвязу на справе атрымаўся  “для галачкі”.

rtvi
Subscribe

  • Каменная горка

    Адкрыў для сябе Каменную горку. На станцыі мэтро людзей ці ня менш, чым на якой Кастрычніцкай. Выходзіш - а навокал усё захапілі новыя мікрараёны.…

  • Беларускі час

    Папраўце, калі памыляюся. Цяпер Беларусь будзе жыць па сваім унікальным часе? "Летні" будзе супадаць з Кіевам, Прыбалтыкай, а "зімовы" ані з кім?

  • О_о Антыкрызісная цана, вартая асобнага жж-посту

    Неверагодна: набыў сёньня ў "Магілёўсаюздруку" верасьнёўскі нумар Billboard за... 910 беларускіх рублёў! Жнівеньскі нумар каштаваў…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments