November 13th, 2006

crazy

На праспэкт Скарыны вернуцца тралейбусы?

У Бабруйску створаны новы тралейбусны маршрут №4. Унікальнасьць у тым, што ён часткова праходзіць па вуліцы без правадоў. Айчыннае вынаходніцтва: тралейбус забясьпечаны дызэль-генэратарам. У выпадку пасьпяховасьці экспэрымэнту, гэтая практыка будзе пашырацца ў Беларусі. 

А цяпер пытаньне. Атрымліваецца, кіроўца даяжджае да месца А, потым выскоквае з кабіны ў любое надвор’е, здымае тролі, сядае за руль, даяжджае да пункту В, зноў выходзіць на вуліцу, падымае тролі, вяртаецца ў тралейбус-самаход і едзе далей? Шкада мне таго кіроўцу й пасажыраў.. А чаму б не зрабіць аўтобус-самалёт? Зручна было б – даехаў да Ялты, расправіў крылы, пераляцеў Чорнае мора й мы ў Турцыі! 

з.ы. успомніў, што ў дзяцінстве назіраў, як аквасамалёт (?) рабіў пасадку на Азоўскім моры