November 8th, 2006

mixer

Байфлай

А ты запісаўся? А вам падабаецца рэклямны ролік byfly, дзе там лётаюць розныя прадметы? Мне – так :) Па дасканаласьці да заходніх аналягаў яшчэ не дацягвае, няма той лёгкасьці. Затое выдатна перадаецца дух інтэрнэту ў Беларусі – шэрыя спальныя раёны напаўняюцца новым паралельным жыцьцём і няма ўжо справы да аднолькавых шматпавярховікаў.

І можа гадоў праз сто, калі палову гэтых дамоў зьнясуць, гісторыкі будуць змагацца за захаваньне архітэктурных помнікаў позьняга СССР і маладой Беларусі: тут жыў вядомы музыка Ь, а ў гэтым доме быў усталяваны першы кодавы замок на дзьвя.. І трэк музычны там цікавы. Вось тут няма словаў (208 КВ)

з.ы. калі што, падлучацца лепш да іншых правайдэраў. Таньней будзе
  • Current Music
    byfly music