September 11th, 2006

photo

Фэст на Крапівенскім полі 2006 + бонус

Дабіраліся да месца спачатку ў зьвярынцы з вожыкамі й зязюлямі з сабакамі дызелем, затым маршруткай, якая перад самым полем завязла ў размытай дажджамі дарозе.

Некалькі гадзінаў да пачатку. Трава на полі й дровы былі мокрыя. Але надвор’е спрыяла, у намётавым гарадку станавілася больш утульна. Заўважаю, што мясьціны тут маляўнічыя. Міліцыянтаў даволі шмат, нікога не хапалі – здымалі фэст на фота й відэа.

Пачатак. Пасьля набажэнства спускаюся да сцэны, ужо цёмна, нічога ня бачна. Тут да мяне падбягае хлопец зь відэакамэрай. Ба! Юрась! Не, не кагэбэшнік. Сябар, якога ня бачыў амаль год. Размаўляем, раптам ён кажа:

– Глядзі! Арлоў прыехаў.

Паварочваю галаву, прыглядаюся, але бачу толькі Мілінкевіча.

– Дзе?? – перапытваю я.
– Ну, вунь! А, Мілінкевіч! Увесь час іх блытаю, – кажа Юрась, які адседзеў свае суткі ў сакавіку за ўдзел у намётавым гарадку.

Сьмяемся. Далей высьвятляецца, што неўзабаве прыйдзецца паціснуць рукі й разьвітвацца.

– Ужо 15 гадоў чуем гэтыя песьні “Мы пераможам”, а перамогі ўсё няма, – сказаў ён.

Праўда, арганізатары пазьней прызналіся, што грошай для запрашэньня знакамітых гуртоў у іх не было, так што “мы пераможам” прыйшлося слухаць з калёнак. Але былі й жывыя выступленьні. Прынамсі пачатак імпрэзы варта было Юрасю паслухаць. Маладыя магілёўцы парадавалі публіку сваімі вершамі. “Малайцы!”, “Магілёў супэр!”, “Яшчэ!” – гудзеў натоўп пасьля яскравых выступаў.

У часе канцэрту разьвіртуаліўся з chrystos і praletar.

Час сну. Яго б у мяне магло й ня быць, калі б не намёт tumash’a (зь ім не прападзеш!). За што вялікі дзякуй! 

polie-026

Collapse )