June 16th, 2006

mixer

пра Польшчу

Заходнія краіны неаднойчы выказвалі маральную падтрымку беларускай апазыцыі. Але рэальную дапамогу аказваюць адзінкі. І тут больш за ўсіх мяне радуе Польшча. Глядзіце самі: на тэрыторыі гэтай краіны працуе 3 беларускамоўныя радыёстанцыі, якія вяшчаюць у Беларусь, 300 месцаў для рэпрэсаваных студэнтаў (спадзяюся, нехта зь іх усё ж потым скарыстае атрыманыя веды менавіта на радзіме), найбольш масавыя акцыі салідарнасьці й г.д. А з пачатку 2007 году павінен распачаць працу беларускамоўны спадарожнікавы канал. 

Самае цікавае, што падвышаную ўвагу Польшчы да становішча з правамі чалавека ў Беларусі абудзілі самі ж беларускія ўлады. Калі два гады таму польскія СМІ амаль ня згадвалі нас, дык пасьля скандалу вакол Саюзу палякаў сытуацыя кардынальна зьмянілася. І чым ужо гэтак не спадабалася Анжаліка Борыс лукашэнкаўцам?? 

І вось сёньня папулярнае выданьне “Gazeta Wyborcza” паведамляе, што кіраўніком каманды новага тэлеканалу зьяўляецца Агнешка Рамашэўска. Тая самая журналістка TVP, якую неаднойчы без тлумачэньня прычынаў не пускалі ў Беларусь, хаця ў яе былі й віза, і акрэдытацыя МЗС.
  • Current Music
    Myslovitz -- Peggy Brown