June 12th, 2006

mixer

Польшча хоча запусьціць спадарожнікавы тэлеканал для Беларусі

"Дзяржсакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі заявіў аб стварэнні незалежнай тэлевізіі для Беларусі. Спадарожнікавая трансляцыя можа распачацца ўжо ў 2007 годзе. "Сродкі на гэтае ёсць -- застаўся толькі шэраг тэхнічных пытанняў", -- паведаміў палітык Еўрапейскаму радыё для Беларусі пасля свайго выступлення ва Ўроцлаве ў межах фестываля “Цяпер Беларусь!”.

(Ліпіньскі:) “Я вельмі спадзяюся, што ўжо сёлета мы вырашым пытанні датычныя праекту тэлевяшчання і з пачатку наступнага году зможам яго распачаць. Засталіся яшчэ некаторыя тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні. Ва ўсіх іншых сэнсах мы ўжо прыгатаваныя – канцэптуальна, палітычна і фінансава”.

Паводле міністра, праект рыхтуецца ў згодзе з беларускімі адмыслоўцамі.

(Ліпіньскі:) "Калі праект пачнецца, то гэта будзе тэлевізія, якую будуць рабіць беларусы для беларусаў... Мы канешне ж робім гэта ў кантакце з беларускім бокам". " http://www.belradio.fm


Спадзяюся, што новы канал сапраўды пачне працаваць у 2007 годзе. Бо тв праект ад Эўразьвязу на справе атрымаўся  “для галачкі”.

rtvi