April 10th, 2006

mixer

У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі на Дубравенцы

У Магілёве адбылася акцыя памяці ахвяр трагедыі на Дубравенцы 1942 году. Тады ў выніку прарыву чыгуначнага насыпу шквал вады зруйнаваў усю вуліцу ўздоўж ракі, каля 2 тысяч чалавек загінулі. Сёньня ў чарговую гадавіну трагедыі маладыя магілёўцы, пераважна студэнты БРУ, усклалі кветкі на беразе Дубравенкі. Таксама быў падпісаны зварот да гарадзкіх уладаў з прапановай усталяваць памятны знак на ўзьбярэжжы ракі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек.

Collapse )