jumping

Каменная горка



Адкрыў для сябе Каменную горку.
На станцыі мэтро людзей ці ня менш, чым на якой Кастрычніцкай. Выходзіш - а навокал усё захапілі новыя мікрараёны. У аўтобусах малыя дзеці пытаюцца ў бацькоў: "А за колькі месяцаў (!) пабудавалі гэты дом? А гэты?"
jumping

Беларускі час

Папраўце, калі памыляюся. Цяпер Беларусь будзе жыць па сваім унікальным часе? "Летні" будзе супадаць з Кіевам, Прыбалтыкай, а "зімовы" ані з кім?
jumping

О_о Антыкрызісная цана, вартая асобнага жж-посту

Неверагодна: набыў сёньня ў "Магілёўсаюздруку" верасьнёўскі нумар Billboard за... 910 беларускіх рублёў!



Жнівеньскі нумар каштаваў 8190 рублёў РБ, то бок верасьнеўскі патаньнеў амаль у дзесяць разоў. Перапытаў, потым нават праверыў у іншым кіёску. У мяне няма тлумачэньняў.

Дайце два! Адзін перапрадаў vasilkou
jumping

Extreme Power Fest vs Sziget

Больш за сорак гуртоў, дзьве сцэны, намётавы гарадок, N.R.M. у хэдлайнерах, начныя дзіджэі - Extreme Power Fest у гэтую пятніцу. Гучыць неверагодна, у Магілёве пройдзе першы блін open-air.

Гэта агульная інфармацыя. У фэста няма нават свайго бложэка, калі захочаце падрабязнасьцяў - шукайце Вконтакте. З так сказаць прамоўшэнам правал атрымаўся, паглядзім, што будзе 29-га.
 
Шмат да чаго яшчэ можна доўга чапляцца, а можна адчайна-наглядна разьмясьціць схемы-мапы "эталоннага" Sziget'у і мясцовага фэсту ;)



Collapse )
photo

Рыцарскі фэст 2011 у Мсьціславе



Тры гады пасьля і я зноў трапіў на Рыцарскі фэст у Мсьціславе. Паездку не плянаваў - вялікім аматарам сярэднявечнай культуры назваць сябе не магу. Аднак ад магчымасьці кудысьці зьезьдзіць ніколі не адмаўляюся :)

Collapse )
 
jumping

Цішотка зрабіла мой дзень ;)



Прыйшла бандэролька з самой Сіліконавай даліны. За сьціплы ўнёсак у Google Maps, а дакладней у GoogleMapMaker, мне даслалі халяўную цішотку, сэртыфікат ды налепку.

Больш за месяц спатрэбілася заакіянскім адпраўшчыкам, каб сабраць падарунак, і дваццаць дзён спатрэбілася пошце на дастаўку прыемнай дробязі ў мясьціны, усё яшчэ дрэнна намаляваныя на інтэрнэт-мапах. Цяжка паверыць, але яны змаглі :)

Акрамя добрых інтэрнэт-сэрвісаў, ад Google, аказваецца, можна атрымаць таксама й цішотку ;)

Collapse )
mixer

Як абясцэньваўся беларускі рубель

Зайшоў  у магілёўскую краму і не ўстрымаўся, каб не зрабіць некалькі мабільных ілюстрацыяў (адпаведнай якасьці) для падручнікаў па макраэканоміцы. "Гістарычныя" здымкі былі зробленыя ўдзень, таму народу было зусім нямнога.


Самы папулярны прадукт на сёньня - соль. Пакупнікі бралі адразу па пяць кіляграмаў у розных упакоўках.

Collapse )
 
mixer

How are you?

Да чаго сьняцца жж-юзэры, зь якімі ледзь знаёмыя й ня бачыліся некалькі гадоў?
  • Current Music
    Al Jazeera