mixer

[info]oldmah


mixer

блытаю склоны


* * *
photo
[info]oldmah
Мода на флікеры праходзіць, у новых трэндах зьявіліся маскі.

* * *

Калі надакучыла пра грып, глядзіце на восеньскі Полацак:


2009, фаташоп
Tags: , ,

Vienna. Urban
photo
[info]oldmah
Шкада, нельга паказаць здымкі неверагодных гарадоў з маіх сноў.

А вось вам некалькі фотаў зь Вены.




+2 >> )

Kazimierz. Kraków
photo
[info]oldmah
Цяжка назваць Казімеж габрэйскім, сёньня ён, хутчэй, Jewish-themed раён Кракава. Сынагогі тут засталіся, а замест габрэяў – турысты. Некалькі характэрных фотаў.



Read more... )

Берасьце – Тэрэспаль
photo
[info]oldmah
На днях бачыў, як вялікія група чачэнцаў (грузінаў?) прайшла мытную залю Берасьцейскага вакзалу й бязь візаў на цягніку “Берасьце – Тэрэспаль” пераехала ў Польшчу, дзе імі ўжо “заняліся” польскія памежнікі. Нелегалаў было шмат – амаль палова вагону.

Сытуацыя зьдзівіла. Атрымліваецца, нашы памежнікі могуць выпускаць у Шэнген каго заўгодна?

Учора ўдзень ля мытнай залі ў Берасьці нелегалаў “лавілі” журналісты БТ.



+2 >> )
Tags: , , , ,

Бэрлін. Фотафакт
photo
[info]oldmah

Адзін з сымбаляў Бэрліну саскочыў са сьвятлафору, вырас, ператварыўся ў вялікую нерухомую зялёную фігуру, затым ажыў і пайшоў “па справах” (гл. другі плян).

Нямецкі дворык. Частка 1
photo
[info]oldmah

Сьметніца-“паліцай”, якую доўга не заўважаў, знаходзілася акурат ля ўваходу ў пад’езд дому, дзе давялося жыць. Як удалося высьветліць, “паліцаяў” у Бэрліне завуць “догамі”. Відаць, размаляваная сьметніца – своеасаблівае рэха постсавецкага насьценнага жывапісу з надпісамі а-ля “мусора – с*кі”.

[info]anka_upala на Аляксандарпляц
photo
[info]oldmah
Вось, як і абяцаў:

Бэрлін. Чэргі
photo
[info]oldmah

Першая нечаканасьць, зь якой сутыкнуўся ў Бэрліне – чэргі. У немцаў усё настолькі прадумана, што чэргаў тут не павінна быць, меркаваў я раней. Аднак яны ўсё ж ёсьць, імі папросту добра кіруюць: квіткі з нумарамі, памяшканьні-“буфэры” ды маніторы з часам уваходу па нумарах. На фота – чарга ў Бундэстаг.
 
Іншы ракурс + чарга ў тэлевежы й тэлевежа без чаргі )

Матэлі-гатэлі
jumping
[info]oldmah

Гасьцініца “Проня” ў Горках (зьвярніце ўвагу на вокны).

* * *

У працяг. Калі едзеш па трасе Менск – Магілёў, непадалёк ад Бялынічаў можна заўважыць домік зь вялікай шыльдай “ГАТЭЛЬ”.
Tags: ,

З паездкі на рыцарскі турнір у Мсьціславе
photo
[info]oldmah


+5 >> )

Вайна ў Кобрыні
photo
[info]oldmah


На першы погляд, Кобрынь – утульны гарадок з прыемнай архітэктурай. Але, калі прыгледзіцца, можна заўважыць праявы вайны.

+7.. )

Кіеўскія білборды
crazy
[info]oldmah

Пол Макартні. Канцэрт у Кіеве
photo
[info]oldmah
Калі ў пачатку канцэрту градусьнік на Майдане паказваў +17, то напрыканцы - ужо +18!



фота + відэа >> )

Мой родны Кіеў, як ты мне мілы..
photo
[info]oldmah
Кіеў напярэдадні канцэрту Пола Макартні:


+4 >> )

Туды-сюды
jumping
[info]oldmah
Канцэрту Макартні на Майдане папярэднічала паездка амаль з дэтэктыўнай гісторыяй.

Раніца ў купэйным вагоне цягніка “Менск – Кіеў”. Да сталіцы Ўкраіны паўтары гадзіны. Некаторыя пасажыры яшчэ сьпяць, іншыя п’юць кавучай. Раптам у калідоры пачынаецца мітусьня, людзі зацікаўлена перамаўляюцца, хтосьці хіхікае. Далей распавядае пасажырка Таня: “Выходжу з прыбіральні й адчуваю моцны пах гаўна. Чарга, якая яшчэ пяць хвілінаў таму была ля дзьвярэй, кудысьці зьнікла. У калідоры сьмярдзела больш, чым у самой прыбіральні. І тут насупраць я заўважаю кучу ля сьметніцы.” Пакуль пасажыры абмяркоўваюць абставіны здарэньня, якое яны назвалі “біятэрактам”, разьюшаны праваднік ломіцца ў прыбіральню. Там, як мяркуецца, хаваецца “злачынца”. Праз хвілінаў дзесяць ён урэшце здаецца.

* * *

Дарога назад. Душны, цалкам запоўнены пляцкартны вагон. Публіка падабралася калярытная – моладзь з майкамі "Дякую тобі, Боже, що я не москаль", сямья з таксай, былыя хіпі, дзядзька гадоў пяцідзесяці ў вобразе Джона Ленана. Па калідоры бегае цётка зь ліхтарыкамі, птушкамі ды іншымі сувэнірамі, яна ж прапаноўвае усім паслугі мянялы. Непадалёк ад мяне сядзяць дзьве разгаворлівыя пасажыркі – 53-гадовая ўкраінка й 67-гадовая беларуска ў халаціку. Іхная размова ўжо дайшла да алігархаў. “У Беларусі, я чула, алігархаў няма.” “Так. Але быў у нас раней адзін, ён у Амэрыку зьехаў. Пазьняк.”

Гомель
crazy
[info]oldmah
Парадавалі расісцкія надпісы на гомельскіх аўтобусах: “Беларусь должна быть белой, чистой и красивой”.
Tags: , ,

Хэльсынкі
photo
[info]oldmah
На пароме паставілі The Sacrament HIM. І вось нарэшце Хэльсынкі:



+8 >> )

Талін
photo
[info]oldmah
Дню незалежнасьці Эстоніі прысьвячаецца

night

Калі б я рабіў экранізацыю якой-небудзь казкі, прыкладам, “Хронікаў Нарніі” на сучасны лад, то для здымкаў абавязкова абраў бы Талін.

Пра горад нельга напісаць, што ён “чакае турыстаў”, тут свой сьвет, закрыты для гасьцей. Але й чужаком у Таліне сябе не адчуваеш: атмасфэра камфортная й спакойная. У нешматлюдных кавярнях грае прыемная музыка, за вакном шпацыруюць высокія мінакі, апранутыя ў чорныя паліто й шапачкі з пампончыкам.
 
Tallinn.. )


Канстанцін
crazy
[info]oldmah

Вандроўка пачалася з аўтобусу “Менск – Рыга”. Адзін з пасажыраў пачаў “актыўнічаць” ужо зь першых хвілінаў руху. Спачатку ўгаворваў латвійку памяняцца зь ім месцамі, бо седзячы ля вакна яму цяжка свабодна перамяшчацца ў салёне. Потым прапаноўваў блогерам расьпіць зь ім гарэлку, аднак не сустрэў энтузіязму. “Ну, блін, піянэры какіета”. Спрабаваў садраць візу са свайго чырвонага расейскага пашпарту. Вельмі ўзрушыўся на мяжы, паколькі “толькі яго лізнуў латвійскі сабака”. І ўрэшце паабяцаў перасекчыся са мною ў інтэрнэце. Косьця, здарова!
Tags: ,

Уся праўда пра Дзень беларускага пісьменства ў Шклове..
photo
[info]oldmah
..у фатаздымках:
 


part 7. Кракаў: street art
photo
[info]oldmah
Чамусьці чакаў убачыць у Кракаве паболей графіці, стэнсілаў. Магчыма, ня там глядзеў. Але сёе-тое знайсьці ўдалося. Многія творы ўражваюць і зачароўваюць

 


part 6. Кракаў. "Жывыя фігуры". Забаўкі для турыстаў
photo
[info]oldmah
 


part 5. Кракаў: вымярэньні
photo
[info]oldmah
Усе фоткі можна павялічыць:

krakow_4 


part 4.
photo
[info]oldmah
Паўгадзіны ад Кракава й мы ў Айцоўскім нацыянальным парку:

 

Tags: , ,

part 3. Беларускі Кракаў
photo
[info]oldmah

Помнік бітве пад Грунвальдам


part 2. Кракаў і сабакі
photo
[info]oldmah
 

View more... )

Кракаў. part 1
photo
[info]oldmah
Пачынаю выкладваць здымкі з Кракава. Іх шмат. Пачну са “стандартных”.

 


Чаркасы як яны ёсьць
photo
[info]oldmah


Вуліцы Чаркасаў нагадваюць Беларусь 10-15-гадовай даўніны. У парках адчуваеш лёгкую настальгію па тых часах: нястрыжаныя дрэвы й трава, сьмецьце, адсутнасьць пліткі.. 

+7 )

Багуслаў
photo
[info]oldmah

Багуслаў
Багуслаў -- невялічкі раённы цэнтар у Кіеўскай вобласьці амаль з тысячагадовай гісторыяй. Тут нікуды не сьпяшаюцца, размаўляюць на ўкраінскай ды галасуюць "за Юльку".

+4 )

Мы палякі, з Магілёва прыехалі
photo
[info]oldmah

Нядзеля на Аршаншчыне

Ворша

 
Касьцёл Сьв. Язэпа


Дваццаць хвілін і мы ў Смалянах. Надвор’е ідэальнае. Нас сустракаюць звычайныя беларускія хаты й руіны былой раскошы. Тубыльцы ніхвіга не разумеюць па-беларуску. Могілкі яны дзеляць на “нашы” (“рускія ды беларусы”) й “нянашы” (“габрэі ды палякі”). Пасьля дзьвюх гадзінаў бадзяньня насустрач ідзе цётка Таня. Яна нават штосьці ведае з гісторыі мястэчка (памятае маладыя гады, калі яны былі “пацанкамі”) і крыху размаўляе па-беларуску. Прывітаньне! Гм.. “прывітаньне”.. гэта.. вы, напэўна, з Гомельшчыны ці зь Берасьцейшчыны прыехалі?

Глядзець Смаляны.. )
Tags: , ,

Фэст на Крапівенскім полі 2006 + бонус
photo
[info]oldmah
Дабіраліся да месца спачатку ў зьвярынцы з вожыкамі й зязюлямі з сабакамі дызелем, затым маршруткай, якая перад самым полем завязла ў размытай дажджамі дарозе.

Некалькі гадзінаў да пачатку. Трава на полі й дровы былі мокрыя. Але надвор’е спрыяла, у намётавым гарадку станавілася больш утульна. Заўважаю, што мясьціны тут маляўнічыя. Міліцыянтаў даволі шмат, нікога не хапалі – здымалі фэст на фота й відэа.

Пачатак. Пасьля набажэнства спускаюся да сцэны, ужо цёмна, нічога ня бачна. Тут да мяне падбягае хлопец зь відэакамэрай. Ба! Юрась! Не, не кагэбэшнік. Сябар, якога ня бачыў амаль год. Размаўляем, раптам ён кажа:

– Глядзі! Арлоў прыехаў.

Паварочваю галаву, прыглядаюся, але бачу толькі Мілінкевіча.

– Дзе?? – перапытваю я.
– Ну, вунь! А, Мілінкевіч! Увесь час іх блытаю, – кажа Юрась, які адседзеў свае суткі ў сакавіку за ўдзел у намётавым гарадку.

Сьмяемся. Далей высьвятляецца, што неўзабаве прыйдзецца паціснуць рукі й разьвітвацца.

– Ужо 15 гадоў чуем гэтыя песьні “Мы пераможам”, а перамогі ўсё няма, – сказаў ён.

Праўда, арганізатары пазьней прызналіся, што грошай для запрашэньня знакамітых гуртоў у іх не было, так што “мы пераможам” прыйшлося слухаць з калёнак. Але былі й жывыя выступленьні. Прынамсі пачатак імпрэзы варта было Юрасю паслухаць. Маладыя магілёўцы парадавалі публіку сваімі вершамі. “Малайцы!”, “Магілёў супэр!”, “Яшчэ!” – гудзеў натоўп пасьля яскравых выступаў.

У часе канцэрту разьвіртуаліўся з [info]chrystos і [info]praletar.

Час сну. Яго б у мяне магло й ня быць, калі б не намёт [info]tumash’a (зь ім не прападзеш!). За што вялікі дзякуй! 

polie-026