adam_hlobus падорыць унуку на Новы год кніжку “ЧАРОЎНЫ СЬВЕТ Зь беларускіх міфаў, паданьняў і казак”. Днямі знаёмая А.А. набыла гэтае выданьне, каб падарыць чатырохгадоваму дзіцёнку на Дзень народзінаў, аднак, калі пагартала старонкі й убачыла малюнкі, то перадумала.. :)
Ня ведаю, як у дзяцінстве, але ў свае 23 я б не адмовіўся ад гэткага падарунку. Дарэчы, ілюстрацыі “Чароўнага сьвету” – добры матэрыял для якой-небудзь гулькі а-ля “Героі”, дзе замест зомбі й вампіраў будуць нашыя вупыры, ваўкалакі ды іншыя чэрці. Глядзіце самі:

Гарцукі – чорныя духі, падначаленыя Перуну. Яны ўтвараюць вятры, буры й віхуры й іншыя стыхійныя прыродныя зьявы.
( Гартаць далей... )