Адзін з сымбаляў Бэрліну саскочыў са сьвятлафору, вырас, ператварыўся ў вялікую нерухомую зялёную фігуру, затым ажыў і пайшоў “па справах” (гл. другі плян).
Сьметніца-“паліцай”, якую доўга не заўважаў, знаходзілася акурат ля ўваходу ў пад’езд дому, дзе давялося жыць. Як удалося высьветліць, “паліцаяў” у Бэрліне завуць “догамі”. Відаць, размаляваная сьметніца – своеасаблівае рэха постсавецкага насьценнага жывапісу з надпісамі а-ля “мусора – с*кі”.
Першая нечаканасьць, зь якой сутыкнуўся ў Бэрліне – чэргі. У немцаў усё настолькі прадумана, што чэргаў тут не павінна быць, меркаваў я раней. Аднак яны ўсё ж ёсьць, імі папросту добра кіруюць: квіткі з нумарамі, памяшканьні-“буфэры” ды маніторы з часам уваходу па нумарах. На фота – чарга ў Бундэстаг.