mixer

[info]oldmah


mixer

блытаю склоны


Калі б я нарадзіўся ў Бэрліне..
mixer
[info]oldmah
.. у добрае надвор’е штодня езьдзіў бы ў офіс на ровары, у дрэннае – на ўласным аўто. Па вечарах, пасьля басэйну, я б ехаў у мэтро з кнігаю ў руках да сяброў у чарговы паб. Уночы – дамоў, зноў у мэтро, цяпер ужо з дэвайсам у руках. Разглядаў бы сьвежыя фоты, пісаў камэнты, чытаў навіны. Насупраць мяне сядзелі б панурыя туркі, а ў супрацьлеглым баку вагона – захоплена гаманілі кітайцы. Нарэшце мой дом. Ключы, шкляныя дзьверы аўтаматычна адчыняюцца, загараецца сьвятло, за мною заходзіць дзяўчына з восьмага паверху. Мы вітаемся, у ліфце жартуем, разьвітваемся. Сон. Новы дзень.

У выходныя пару разоў на месяц невялічкай кампаніяй ляталі ў Лёндан альбо Талін, у Скандынавію альбо Балканы. Каб пафотаць, наведаць канцэрт, пагрэцца ва ўтульнай кавярні. Зрэшты, каб зноў вярнуцца ў зручны Бэрлін.



А сёньня я б прыгадаў амаль сьцёртыя з памяці неасэнсаваныя пачуцьці раньняга дзяцінства з нагоды падзеньня муру. Калі не ўсьведамляў значнасьці падзеі, але, дзякуючы бацькам, адчуваў, што адбылося нешта надзвычай важнае й станоўчае.
Tags:

Berlin, Berlin
jumping
[info]oldmah


Дарагая рэдакцыя! Вярніце, калі ласка, на экраны сэрыял “Бэрлін, Бэрлін”!
Tags: ,

Бэрлін. Фотафакт
photo
[info]oldmah

Адзін з сымбаляў Бэрліну саскочыў са сьвятлафору, вырас, ператварыўся ў вялікую нерухомую зялёную фігуру, затым ажыў і пайшоў “па справах” (гл. другі плян).

Нямецкі дворык. Частка 1
photo
[info]oldmah

Сьметніца-“паліцай”, якую доўга не заўважаў, знаходзілася акурат ля ўваходу ў пад’езд дому, дзе давялося жыць. Як удалося высьветліць, “паліцаяў” у Бэрліне завуць “догамі”. Відаць, размаляваная сьметніца – своеасаблівае рэха постсавецкага насьценнага жывапісу з надпісамі а-ля “мусора – с*кі”.

[info]anka_upala на Аляксандарпляц
photo
[info]oldmah
Вось, як і абяцаў:

Бэрлін. Чэргі
photo
[info]oldmah

Першая нечаканасьць, зь якой сутыкнуўся ў Бэрліне – чэргі. У немцаў усё настолькі прадумана, што чэргаў тут не павінна быць, меркаваў я раней. Аднак яны ўсё ж ёсьць, імі папросту добра кіруюць: квіткі з нумарамі, памяшканьні-“буфэры” ды маніторы з часам уваходу па нумарах. На фота – чарга ў Бундэстаг.
 
Іншы ракурс + чарга ў тэлевежы й тэлевежа без чаргі )

Афішка
photo
[info]oldmah

Дзесяць дзён бавіў час у сваякоў у Бэрліне бяз сувязі з радзімай. Што хоць адбылося? Дайце лінкаў сюды цікавых :)
Tags: ,