олдмаг ([info]oldmah) wrote,
@ 2008-12-25 19:59:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:photo

Замест часопісаў
[info]adam_hlobus падорыць унуку на Новы год кніжку “ЧАРОЎНЫ СЬВЕТ Зь беларускіх міфаў, паданьняў і казак”. Днямі знаёмая А.А. набыла гэтае выданьне, каб падарыць чатырохгадоваму дзіцёнку на Дзень народзінаў, аднак, калі пагартала старонкі й убачыла малюнкі, то перадумала.. :)

Ня ведаю, як у дзяцінстве, але ў свае 23 я б не адмовіўся ад гэткага падарунку. Дарэчы, ілюстрацыі “Чароўнага сьвету” – добры матэрыял для якой-небудзь гулькі а-ля “Героі”, дзе замест зомбі й вампіраў будуць нашыя вупыры, ваўкалакі ды іншыя чэрці. Глядзіце самі:



Гарцукі – чорныя духі, падначаленыя Перуну. Яны ўтвараюць вятры, буры й віхуры й іншыя стыхійныя прыродныя зьявы.



Чорт – уяўляецца касматай чорнай істотай з хвастом і рагамі, капытамі, рухомымі чырвонымі вачыма, носам, як у кабана, і клыкастым ротам. У пэрыяд хрысьціянства грамадзтва сьпісала на Чорта свае грахі: п’янства, паленьне, зладзейства, сямейныя непаладкі...



Жалезны чалавек – ахоўнік беларускіх балот і лясоў. Ён уяўляўся волатам з жалеза й надзяляўся якасьцямі гэтага мэталю.



Начніцы – гэта ператвораная пасьля сваёй сьмерці жанчына, якая з прычыны свайго шальмоўства ці пракляцьця людзьмі ніколі пры жыцьці ня мела дзяцей. Замест маткі Начніца дае дзіця свае грудзі, у якіх не малако, а атрута, у выніку чаго дзіця хварэе, пакутуе й можа нават памерці.



Ваўкалак – чалавек, ператвораны ў ваўка.



Вупыр – мярцьвяк, які ноччу пакідае труну, выходзіць з магілы й усяляк шкодзіць людзям і свойскай жывёле. Ён працінае цела ахвяры аж да сэрца або ўпіваецца ў шыю й смокча сьвежую кроў, пакідаючы невялікую ранку. Ахвяра хварэе й хутка памірае.



Стрыга – чараўніца, якая турбуе цяжарным і падмяняе маткам дзяцей, падкідваючы замест тоўстага й добрага дзіцяці худое й плаксівае. Раззлаваная Стрыга можа зьнявечыць малое й на вачах ва ўсіх разьбіць яму галаву аб камень. Згодна з народнымі перакананьнямі, Стрыга не баіцца нават сьвятой вады.

* * *

Яшчэ “Чароўны сьвет” нагадаў мне чэрвеньскі нумар украінскага часопісу “ШО”:




(11 comments) - (Post a new comment)


[info]anka_upala
2008-12-25 07:47 pm UTC (link)
А дзе прадаецца і колькі каштуе? Праз кнігі.нэт А.А. набыла?

(Reply to this) (Thread)


[info]oldmah
2008-12-25 07:59 pm UTC (link)
Не, у якойсьці з цэнтральных магілёўскіх кнігарняў. Магчыма, у той, што насупраць “Тэатральнага”, але дакладна ня ведаю. І пра кошт нічога не скажу :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]golub
2008-12-25 09:19 pm UTC (link)
А божачка. Пайду заўтра шукаць.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]oldmah
2008-12-25 09:30 pm UTC (link)
калі толькі [info]anka_upala ня выкупіць увесь тыраж :)

(Reply to this) (Parent)


[info]volat
2008-12-26 06:27 am UTC (link)
Дакладна не для дзяцей казачкі. Пра сэкс там нічога няма, дарэчы?

(Reply to this) (Thread)


[info]oldmah
2008-12-26 09:21 pm UTC (link)
Прамым тэкстам нічога :)

(Reply to this) (Parent)


[info]nashatanja
2008-12-26 07:33 pm UTC (link)
Добрыя малюнкі, ў традыцыі беларускіх ілюстрацыяў да казак. Можа і страшнавата, дык так і трэба.)))
У нас ёсць кніга "Закляты скарб" - ось там страхоцце дык страхоцце. А гэтыя мне нагадалі афармленне кнігі казак Караткевіча "Вясна ўвосень" - з дамавікамі, чарцямі ды русалкамі.

(Reply to this) (Thread)


[info]oldmah
2008-12-26 09:22 pm UTC (link)
Дарэчы, у дзяцінстве я не разумеў эстэтыкі такіх малюнкаў. Мне больш падабалася дыснэеўская графіка :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]nashatanja
2008-12-27 10:26 am UTC (link)
Памятаю, як у нас з сястрой, зусім яшчэ малых, была свая "страшая" кніга пра тое, як звяры хацелі вожыка з'есці. Малюнкі нейкія такія ж). Мы яе знарок нанач глядзелі, каб потым хавацца ад жаху пад коўдру:)))

(Reply to this) (Parent)


[info]krywal
2009-06-29 10:52 pm UTC (link)
"ЗаклятыЯ скарбЫ"*

кніга харошая, але малюнкі, шчыра кажучы, там не вельмі.
вось тое, што ў пасьце, мне больш спадабалася.

трэба купіць

(Reply to this) (Parent)


[info]trabalibot
2009-04-29 11:05 am UTC (link)
Гэта стыль Валер'я Славука, каторы я абажаю зь дзяцінства.

(Reply to this)


(11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…