| олдмаг ( @ 2006-05-01 22:55:00 |
| Current mood: | |
| Current music: | Coldplay - Speed Of Sound |
Напэўна, перадапошні пост тут
Толькі сёньня заўважыў двухсэнсоўнасьць свайго ніку тут. Калі першую частку перакласьці з ангельскай, а другую чытаць па-беларуску, атрымліваецца “стары маг”. Гэта жах!!
Вось як узьнік “oldmah”: задумаў стварыць фатаблог са здымкамі гістарычнай забудовы Магілёва. Паколькі ў інтэрнэце пастаянна вядуцца спрэчкі наконт напісаньня назвы гораду ангельскімі літарамі (Mahilou, Mahiliou, Mahileu, Mahilyow etc.), вырашыў напісаць скарочана – oldmah (ціпа “стары Магілёў”). Праўда, у блогу пачалі зьяўляцца здымкі, якія не адпавядалі назьве, але няхай. Гучаньне спадабалася, таму пазьней стварыў рахунак у ЖЖ з аднайменным юзэрнэймам.
Некалькі чалавек пасьпелі выказаць свае нараканьні частцы old (мне ўсё ж 21 год), ну, і маўляў mah можна прачытаць як man. Я не надаю вялікага значэньня зьместу нікнэймам, але ... маг! Гэтак і да Гары Потэра не далёка.
Пакуль яшчэ запісаў у маім журнале няшмат, амаль ужо вырашыў (83%) стварыць новы рахунак у ЖЖ зь іншым нікам, калі раптам не ўбачу пераканаўчых аргумэнтаў супраць. Вельмі спадзяюся, што ўсе чытачы пры гэтым застануцца.
Пытаньні да ўсіх:
1. Якія асацыяцыі ў Вас выклікаў нік oldmah?
2. Ці варта ствараць новы журнал?
3. Ці можна неяк аўтаматычна экспартаваць посты і комэнты ў новы журнал?