олдмаг ([info]oldmah) wrote,
@ 2006-04-10 18:28:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі на Дубравенцы
У Магілёве адбылася акцыя памяці ахвяр трагедыі на Дубравенцы 1942 году. Тады ў выніку прарыву чыгуначнага насыпу шквал вады зруйнаваў усю вуліцу ўздоўж ракі, каля 2 тысяч чалавек загінулі. Сёньня ў чарговую гадавіну трагедыі маладыя магілёўцы, пераважна студэнты БРУ, усклалі кветкі на беразе Дубравенкі. Таксама быў падпісаны зварот да гарадзкіх уладаў з прапановай усталяваць памятны знак на ўзьбярэжжы ракі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек.



Магілёў, 10 красавіка 2006 г.:



Удзельнікі ідуць па праспэкце Міру




На ўзьбярэжжы



“Несанкцыянаванае шэсьце” ўздоўж Дубравенкі





Ускладаньне кветак




Акцыю асьвятляў 1-ы магілёўскі тэлеканал




Інтэрвію “2 каналу”



Лідэр магілёўскага рок-гурту “Tav.mauzer” дае інтэрвію “2 каналу”




(Read 11 comments) - (Post a new comment)


[info]dm_dmitriev
2006-04-11 08:33 am UTC (link)
бацька ўчора ўзгадаў пра ўспаміны відавочца.
відавочцу на той момант было 16 гадоў. Быў на рынке. Раптам нешта загудзела і немцы пабеглі. Ён падумаў: аблава. Але немцу аўтаматы паскідалі і на гору палезлі. Ён таксама. Крыху ўзлез, а тут пайшла "каша грязная. Бярвенні, людзі, смецце...". Вось гэтае апісанне, вельмі уразіла: уяўлешь, што там хваля як на моры, а там брудны паток.

(Reply to this) (Parent)


(Read 11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…