олдмаг ([info]oldmah) wrote,
@ 2006-04-10 18:28:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі на Дубравенцы
У Магілёве адбылася акцыя памяці ахвяр трагедыі на Дубравенцы 1942 году. Тады ў выніку прарыву чыгуначнага насыпу шквал вады зруйнаваў усю вуліцу ўздоўж ракі, каля 2 тысяч чалавек загінулі. Сёньня ў чарговую гадавіну трагедыі маладыя магілёўцы, пераважна студэнты БРУ, усклалі кветкі на беразе Дубравенкі. Таксама быў падпісаны зварот да гарадзкіх уладаў з прапановай усталяваць памятны знак на ўзьбярэжжы ракі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек.



Магілёў, 10 красавіка 2006 г.:



Удзельнікі ідуць па праспэкце Міру




На ўзьбярэжжы



“Несанкцыянаванае шэсьце” ўздоўж Дубравенкі





Ускладаньне кветак




Акцыю асьвятляў 1-ы магілёўскі тэлеканал




Інтэрвію “2 каналу”



Лідэр магілёўскага рок-гурту “Tav.mauzer” дае інтэрвію “2 каналу”




(11 comments) - (Post a new comment)


[info]oldmah
2006-04-10 03:49 pm UTC (link)
Падрабязьней пра трагедыю: http://baciukou.livejournal.com/10689.html

(Reply to this)


[info]baciukou
2006-04-11 06:03 am UTC (link)
Вялікі дзякуй Вам!

(Reply to this) (Thread)


[info]dm_dmitriev
2006-04-11 08:33 am UTC (link)
бацька ўчора ўзгадаў пра ўспаміны відавочца.
відавочцу на той момант было 16 гадоў. Быў на рынке. Раптам нешта загудзела і немцы пабеглі. Ён падумаў: аблава. Але немцу аўтаматы паскідалі і на гору палезлі. Ён таксама. Крыху ўзлез, а тут пайшла "каша грязная. Бярвенні, людзі, смецце...". Вось гэтае апісанне, вельмі уразіла: уяўлешь, што там хваля як на моры, а там брудны паток.

(Reply to this) (Parent)


[info]oldmah
2006-04-11 10:52 am UTC (link)
Гэта Вам дзякуй за ініцыятыву!

(Reply to this) (Parent)


[info]gibor
2006-04-11 06:11 am UTC (link)
Cпасибо большое! Страшная трагедия, судя по описанию. А ведь, лет 30 назад, Вы не поверите, мы в этих местах Дубровенку перепрыгивали. С разбега. Правда, летом. А весной, она, действительно, разливалась. Но чтобы настолько!
Еще раз, спасибо от бывшего могилевчанина.

(Reply to this) (Thread)


[info]dm_dmitriev
2006-04-11 08:41 am UTC (link)
её просто расширили при благоустройстве :)

(Reply to this) (Parent)


[info]baciukou
2006-04-11 07:17 am UTC (link)
Карэспандэнты газет "Магілёўская праўда" і "Магілёўскія ведамасьці" зацікавіліся вашымі фотаздымкамі. Просяць дазволу далучыць да іх матэрыялу ў газэты. Калі вы не супраць, дайце знаць ваша прозьвішча для подпісу.
Іх кантакт:
241-90-66
Вольга Пашкевіч

(Reply to this)


[info]kurt_bielarus
2006-04-11 07:39 am UTC (link)
Дзякуй!

(Reply to this)


[info]golub
2006-04-11 03:01 pm UTC (link)
А что за парень в кепке - известно? :)

(Reply to this) (Thread)


[info]baciukou
2006-04-13 06:33 am UTC (link)
Гэта мой студэнт

(Reply to this) (Parent)


[info]bon70
2006-04-11 05:25 pm UTC (link)
Молодцы, конечно!

(Reply to this)


(11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…