Advertisement

mixer [entries|archive|friends|userinfo]
олдмаг

[ website | Фоты на Flickr.com ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Абрэвіятура [Jun. 24th, 2009|10:10 pm]
[music |Kasabian - Fire]

Нядаўна даведаўся, чаму “Позірк” (прадпрыемства, якое аб’ядноўвае шэраг магілёўскіх кінатэатраў) гэтак называецца. Калі перакласьці зь беларускай на расейскую мову звыклыя назвы “Ветразь”, “Кастрычнік”, “Чырвоная Зорка” і “Радзіма”, “Космас”, атрымаем:

 ПАРУС
 ОКТЯБРЬ
КРАСНАЯЗВЕЗДА
 і
 РОДИНА
 КОСМОС
link6 comments|post comment

Berlin, Berlin [Jun. 1st, 2009|08:45 pm]
[Tags|, ]



Дарагая рэдакцыя! Вярніце, калі ласка, на экраны сэрыял “Бэрлін, Бэрлін”!
link1 comment|post comment

Бэрлін. Фотафакт [May. 6th, 2009|08:37 pm]
[Tags|, ]


Адзін з сымбаляў Бэрліну саскочыў са сьвятлафору, вырас, ператварыўся ў вялікую нерухомую зялёную фігуру, затым ажыў і пайшоў “па справах” (гл. другі плян).
link2 comments|post comment

Нямецкі дворык. Частка 1 [Apr. 12th, 2009|08:57 pm]
[Tags|, , ]


Сьметніца-“паліцай”, якую доўга не заўважаў, знаходзілася акурат ля ўваходу ў пад’езд дому, дзе давялося жыць. Як удалося высьветліць, “паліцаяў” у Бэрліне завуць “догамі”. Відаць, размаляваная сьметніца – своеасаблівае рэха постсавецкага насьценнага жывапісу з надпісамі а-ля “мусора – с*кі”.
link2 comments|post comment

[info]anka_upala на Аляксандарпляц [Apr. 10th, 2009|07:22 pm]
[Tags|, , ]
[music |Beethoven - Moonlight sonata]

Вось, як і абяцаў:
link2 comments|post comment

Бэрлін. Чэргі [Apr. 9th, 2009|09:18 pm]
[Tags|, ]


Першая нечаканасьць, зь якой сутыкнуўся ў Бэрліне – чэргі. У немцаў усё настолькі прадумана, што чэргаў тут не павінна быць, меркаваў я раней. Аднак яны ўсё ж ёсьць, імі папросту добра кіруюць: квіткі з нумарамі, памяшканьні-“буфэры” ды маніторы з часам уваходу па нумарах. На фота – чарга ў Бундэстаг.
 
Іншы ракурс + чарга ў тэлевежы й тэлевежа без чаргі )
link14 comments|post comment

Афішка [Apr. 6th, 2009|12:37 am]
[Tags|, ]


Дзесяць дзён бавіў час у сваякоў у Бэрліне бяз сувязі з радзімай. Што хоць адбылося? Дайце лінкаў сюды цікавых :)
link8 comments|post comment

snowhenge [Mar. 1st, 2009|06:09 pm]
[Tags|, ]

link6 comments|post comment

Матэлі-гатэлі [Feb. 12th, 2009|09:50 pm]
[Tags|]


Гасьцініца “Проня” ў Горках (зьвярніце ўвагу на вокны).

* * *

У працяг. Калі едзеш па трасе Менск – Магілёў, непадалёк ад Бялынічаў можна заўважыць домік зь вялікай шыльдай “ГАТЭЛЬ”.
link12 comments|post comment

Пікаса й журналісты [Feb. 11th, 2009|12:07 am]
Апошнім часам магілёўскі рэсурс mycity.by ператварыўся ў школу журналістыкі. З узаемнымі падколамі.

Цікава, што будзе далей з матэрыяламі сайту :)
link5 comments|post comment

Замест часопісаў [Dec. 25th, 2008|07:59 pm]
[Tags|]

[info]adam_hlobus падорыць унуку на Новы год кніжку “ЧАРОЎНЫ СЬВЕТ Зь беларускіх міфаў, паданьняў і казак”. Днямі знаёмая А.А. набыла гэтае выданьне, каб падарыць чатырохгадоваму дзіцёнку на Дзень народзінаў, аднак, калі пагартала старонкі й убачыла малюнкі, то перадумала.. :)

Ня ведаю, як у дзяцінстве, але ў свае 23 я б не адмовіўся ад гэткага падарунку. Дарэчы, ілюстрацыі “Чароўнага сьвету” – добры матэрыял для якой-небудзь гулькі а-ля “Героі”, дзе замест зомбі й вампіраў будуць нашыя вупыры, ваўкалакі ды іншыя чэрці. Глядзіце самі:



Гарцукі – чорныя духі, падначаленыя Перуну. Яны ўтвараюць вятры, буры й віхуры й іншыя стыхійныя прыродныя зьявы.

Гартаць далей... )
link11 comments|post comment

(no subject) [Nov. 27th, 2008|07:40 pm]
"Лад" паказвае фільм пра Кіта. Усіх перакладаюць зь беларускай на расейскую.

А фільм цікавы.
link9 comments|post comment

Расейска-беларуская мяжа [Oct. 19th, 2008|11:57 am]


На пярэднім пляне – Расея, далей – Беларусь.
link13 comments|post comment

АА! Гуляем супраць расейцаў!!! [Aug. 28th, 2008|07:50 pm]
[Tags|, ]



Група сьмерці

H: Рэал, Ювэнтус, Зэніт, БАТЭ

Іншыя групы

A: Чэлсі, Рома, Бардо, ЧФР
B: Інтэр, Вэрдэр, Панацінаікас, Анартосіс
C: Барсэлёна, Спортынг, Базэль, Шахцёр Данецк
D: Лівэрпуль, ПСВ, Марсэль, Атлетыка
E: Манчэстар Юнайтэд, Вільярэал, Сэлтык, Ольбарг
F: Ліён, Баварыя, Сьцяўа, Фіярэнтына
G: Арсэнал, Порту, Фэнэрбахчэ, Дынама Кіеў
link6 comments|post comment

З паездкі на рыцарскі турнір у Мсьціславе [Aug. 17th, 2008|12:17 am]
[Tags|, , ]



+5 >> )
link1 comment|post comment

Вайна ў Кобрыні [Aug. 15th, 2008|11:19 pm]
[Tags|, ]



На першы погляд, Кобрынь – утульны гарадок з прыемнай архітэктурай. Але, калі прыгледзіцца, можна заўважыць праявы вайны.

+7.. )
linkpost comment

Змагаюся са сном [Jul. 31st, 2008|11:19 pm]
Эх, крута глядзець па БТ "Гуд бай, Ленін!"
linkpost comment

Кіеўскія білборды [Jul. 8th, 2008|11:27 pm]
[Tags|, ]

link3 comments|post comment

Ратуша [Jul. 2nd, 2008|11:37 pm]
[Tags|, ]

Падзея году ў Магілёве: праз дванаццаць гадзін на былой Гандлёвай плошчы адчыняць яшчэ адзін сымбаль эўрапейскай Беларусі. А пакуль глядзім адрэзак гісторыі Ратушы ў фатаздымках: ад пачатку мінулага стагодзьдзя да сёньня за адну хвіліну.

link3 comments|post comment

в. Мазалава [Jun. 26th, 2008|12:37 am]
[Tags|, , ]

game
Сёньня непадалёк ад Мсьціслава
link2 comments|post comment

Дзе deroper? [Jun. 24th, 2008|11:59 pm]
Атрымаў СМС: “Ja v psihushke. Ja poshel v kgb uznat pravdu o sebe i menja siloj skrutili i dostavili, ja tut s 18 4isla. Projavite solidast. Kinte v livejournal infu. Vlad mihailov, ja pihu s tel.materi”

Дэропера ведаў праз аську, двойчы бачыліся ў рэале. Апошні раз тое было ў лістападзе 2006 году на адным зь беларускіх канцэртаў у Варшаве.

Пасьля ягоных вядомых выступаў мы больш ніяк не кантактавалі. Таму, калі атрымаў сёньня гэтую эсэмэску, зьдзівіўся.

Цалкам магчыма, што яго сапраўды прымусова зьмясьцілі ў вар’ятню. Апошні раз блог дэропера абнаўляўся 18 чэрвеня ў 11:04. Калі верыць смс-паведамленьню, ягоныя кантакты з кгб працягваліся дагэтуль. І там ён нават хацеў “ведаць праўду пра сябе”.. Чалавек, страціўшы адэкватнасьць, стаў закладнікам уласнага сьвету, напоўненым спэцслужбамі, змовамі й агентамі. І цяпер застаецца зьвяртацца толькі па дапамогу лайвджорналу.
link27 comments|post comment

Пол Макартні. Канцэрт у Кіеве [Jun. 17th, 2008|11:57 pm]
[Tags|, , , ]
[music |The Beatles]

Калі ў пачатку канцэрту градусьнік на Майдане паказваў +17, то напрыканцы - ужо +18!



фота + відэа >> )
link1 comment|post comment

Мой родны Кіеў, як ты мне мілы.. [Jun. 17th, 2008|09:29 pm]
[Tags|, , , ]

Кіеў напярэдадні канцэрту Пола Макартні:


+4 >> )
link1 comment|post comment

Туды-сюды [Jun. 17th, 2008|06:29 pm]
[Tags|, , ]

Канцэрту Макартні на Майдане папярэднічала паездка амаль з дэтэктыўнай гісторыяй.

Раніца ў купэйным вагоне цягніка “Менск – Кіеў”. Да сталіцы Ўкраіны паўтары гадзіны. Некаторыя пасажыры яшчэ сьпяць, іншыя п’юць кавучай. Раптам у калідоры пачынаецца мітусьня, людзі зацікаўлена перамаўляюцца, хтосьці хіхікае. Далей распавядае пасажырка Таня: “Выходжу з прыбіральні й адчуваю моцны пах гаўна. Чарга, якая яшчэ пяць хвілінаў таму была ля дзьвярэй, кудысьці зьнікла. У калідоры сьмярдзела больш, чым у самой прыбіральні. І тут насупраць я заўважаю кучу ля сьметніцы.” Пакуль пасажыры абмяркоўваюць абставіны здарэньня, якое яны назвалі “біятэрактам”, разьюшаны праваднік ломіцца ў прыбіральню. Там, як мяркуецца, хаваецца “злачынца”. Праз хвілінаў дзесяць ён урэшце здаецца.

* * *

Дарога назад. Душны, цалкам запоўнены пляцкартны вагон. Публіка падабралася калярытная – моладзь з майкамі "Дякую тобі, Боже, що я не москаль", сямья з таксай, былыя хіпі, дзядзька гадоў пяцідзесяці ў вобразе Джона Ленана. Па калідоры бегае цётка зь ліхтарыкамі, птушкамі ды іншымі сувэнірамі, яна ж прапаноўвае усім паслугі мянялы. Непадалёк ад мяне сядзяць дзьве разгаворлівыя пасажыркі – 53-гадовая ўкраінка й 67-гадовая беларуска ў халаціку. Іхная размова ўжо дайшла да алігархаў. “У Беларусі, я чула, алігархаў няма.” “Так. Але быў у нас раней адзін, ён у Амэрыку зьехаў. Пазьняк.”
link7 comments|post comment

Horror [Jun. 16th, 2008|10:44 pm]
[Tags|]
[music |Laura Palmer`s Theme (Instrumental)]

Начныя абітальнікі Жлобінскага вакзалу:

link2 comments|post comment

Гомель [Jun. 16th, 2008|05:55 pm]
Парадавалі расісцкія надпісы на гомельскіх аўтобусах: “Беларусь должна быть белой, чистой и красивой”.
link3 comments|post comment

Фатасэсія кактуса [May. 31st, 2008|05:45 pm]
[Tags|, ]
[music |Saltillo -- 002 F#M]

Працаваў сёньня адзін у бюро й глядзеў на рэдкую зьяву:

link17 comments|post comment

Не перавяліся яшчэ майстры [May. 12th, 2008|11:20 pm]
[Tags|]

Вось едзеш з настроем “толькі пальчык пакажы”. І раптам бачым такі сьмелы шэдэўр на запраўцы ля Беразіно:



+3 >> )

link5 comments|post comment

Your cumulative score is 29190 [May. 4th, 2008|04:52 pm]

Гулька хоць і прымітыўная, але чамусьці зацягвае. Спадзяюся, хутка надакучыць.
link5 comments|post comment

ФІШка [Apr. 20th, 2008|12:54 am]
[Tags|, ]



Сёньня бачыў, як злавілі вялікую рыбу:

Відэа.. )
link5 comments|post comment

Ад Радзькова іншага не чакаў [Apr. 1st, 2008|10:36 pm]
Мінадукацыі зробіць маладых спэцыялістаў невыязнымі
link2 comments|post comment

Хто яшчэ? ;) [Mar. 20th, 2008|09:50 pm]
[Tags|]
[mood |мэгазоркавы]

Good Living (20:13:17 20/03/2008)
ну, твой голас пракруцілі па нашым радё

kanspiratar (21:19:50 20/03/2008)
цябе па нашаму радыё паказвалі

[21:36:44] olya_saule says: слухала цябе на нашым радыё
[21:36:47] olya_saule says: гыгы..
link3 comments|post comment

N.R.M. на "Нашым Радыё" [Mar. 14th, 2008|11:21 pm]
[Tags|, , ]









Знойдзена на сайце "Могилевский глянецЪ"
link3 comments|post comment

Хэльсынкі [Mar. 12th, 2008|10:36 pm]
[Tags|, , ]

На пароме паставілі The Sacrament HIM. І вось нарэшце Хэльсынкі:



+8 >> )
link12 comments|post comment

Выбары адбыліся. Ура! [Mar. 3rd, 2008|08:12 pm]
Гляджу расейскі Первый канал і пускаю сьлязу..
linkpost comment

Талін [Feb. 24th, 2008|09:10 pm]
[Tags|, , , ]

Дню незалежнасьці Эстоніі прысьвячаецца

night

Калі б я рабіў экранізацыю якой-небудзь казкі, прыкладам, “Хронікаў Нарніі” на сучасны лад, то для здымкаў абавязкова абраў бы Талін.

Пра горад нельга напісаць, што ён “чакае турыстаў”, тут свой сьвет, закрыты для гасьцей. Але й чужаком у Таліне сябе не адчуваеш: атмасфэра камфортная й спакойная. У нешматлюдных кавярнях грае прыемная музыка, за вакном шпацыруюць высокія мінакі, апранутыя ў чорныя паліто й шапачкі з пампончыкам.
 
Tallinn.. )

link4 comments|post comment

Рыга: прыбіральні [Feb. 23rd, 2008|02:40 pm]
[Tags|, , ]

Люстэркі на ўваходах у прыбіральні адной з кавярняў у Рызе:

link11 comments|post comment

Рыга: стрытарт [Feb. 20th, 2008|10:58 pm]
[Tags|, , , ]

link3 comments|post comment

Рыга: набор турыстычных картачак [Feb. 17th, 2008|10:22 pm]
[Tags|, ]

Якой уяўляў Рыгу, такой яна й аказалася:

Вуліца Шумная

+5 >> )
link6 comments|post comment

Канстанцін [Feb. 16th, 2008|10:46 pm]
[Tags|]


Вандроўка пачалася з аўтобусу “Менск – Рыга”. Адзін з пасажыраў пачаў “актыўнічаць” ужо зь першых хвілінаў руху. Спачатку ўгаворваў латвійку памяняцца зь ім месцамі, бо седзячы ля вакна яму цяжка свабодна перамяшчацца ў салёне. Потым прапаноўваў блогерам расьпіць зь ім гарэлку, аднак не сустрэў энтузіязму. “Ну, блін, піянэры какіета”. Спрабаваў садраць візу са свайго чырвонага расейскага пашпарту. Вельмі ўзрушыўся на мяжы, паколькі “толькі яго лізнуў латвійскі сабака”. І ўрэшце паабяцаў перасекчыся са мною ў інтэрнэце. Косьця, здарова!
link5 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement